У сацыяльных сетках з’явілася інфармацыя, што студэнтаў БДУ, у прыватнасці Інстытута журналістыкі, запрашаюць узяць удзел у здымках фільма «Авель» – у масоўцы, якая будзе здымацца ў Мінску цягам чатырох дзён, і будзе прысвечана падзеям 19 снежня 2010-га года. Удзельнікам прапануюць прэміі.

«Так, да нас часцяком звяртаюцца кінакампаніі, рэкламныя агентствы, запрашаюць нашых студэнтаў, – кажа намеснік дэкана па ідэалагічнай частцы Інстытута журналістыкі Ганна Курэйчык. – Мы запрашаем ахвотных, гвалтам ніхто нікога не адпраўляе – у нас няма такой завядзёнкі».

Што тычыцца прэміі, то яе насамрэч абяцаюць – па словах спадарыні Курэйчык, так бывае з усімі універсітэцкімі ці факультэцкімі мерапрыемствамі. Аднак ці мае «Авель» дачыненне да ўніверсітэта?

«Гэта ж нацыянальны кінапраект, - тлумачыць Курэйчык. – Пра памер прэміі сказаць не магу, бо фіксаваных расцэнак там няма. Пра колькасць людзей, якія згадзіліся – таксама, у рэшце рэшт у Мінску шмат навучальных установаў».

Здымкі сцэнаў Плошчы пачнуцца ў Мінску сёння, запланаваная колькасць удзельнікаў масоўкі – 500 чалавек.

Чытайце таксама:

Студэнтам прапануюць удзельнічаць ў здымках Плошчы-2010 за адпрацоўкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?