Нацыянальны банк Украіны ўстанавіў афіцыйны курс грыўні да даляра на 7 лютага на ўзроўні 8,7080 грн / $1. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце НБУ.

Згодна з новым курсам даляр падаражэў на 71,5 капеек або на 8,95%. Перагляд афіцыйнага курсу праведзены ўпершыню за апошнія паўтара года.

Паводле звестак НБУ, апошняя вялікая разавая пераацэнка афіцыйнага курсу была праведзена ў адказ на сусветны фінансавы крызіс 2008 года. Тады з верасня па снежань 2008 года, калі рэгулятар знізіў кошт грыўні да даляра ў паўтара разу — з 4,9 да 7,7 грн / дал. Пасля гэтага курс мяняўся нязначна, а з 9 ліпеня 2012 знаходзіўся на нязменным узроўні 7,9930 грн/дал.

Курс грыўні да даляра за студзень 2014 знізіўся на 5,5%, тады як за ўвесь 2013 нацвалюта патаннела ўсяго на 2%.

На думку экспертаў, да падаражэння прывяло абвастрэнне палітычнага крызісу, і дэвальвацыя грыўні працягнецца.

5 лютага да адкрыцця таргоў на міжбанкаўскім валютным рынку Украіны каціроўкі грыўні адносна даляра ЗША ўсталяваліся на ўзроўні 9,0 / 9,4 грн / дал. І такім чынам, кошт даляра павысіўся на 14% і дасягнуў максімальнага значэння з снежня 2008 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?