На Алімпіядзе-2014 у Сочы разыграны першы камплект медалёў — у слоупстайле мужчынскага турніру па сноўбордзе. Першы залаты медаль Гульняў-2014 выйграў амерыканец Сэйдж Катсенбург (вынік, 93,50).
Нарвежац Стале Санбек заваяваў срэбра (91,75), канадзец Мак Макморыс — бронзу (88,75).
У 13:00 будзе разыграны камплект медалёў у лыжным спорце — скіатлоне ў жанчын (7,5 км класічным стылем + 7,5 км вольным стылем). Трансляцыя на Беларусь-2.
У 14:30 — канькабежны спорт, 5 000 м (мужчыны). Трансляцыя на Беларусь-5.
А 17:30 спаборніцтвы па біятлоне ў мужчын (спрынт, 10 км)
0
0
0
0
0
0