Разлічваць на тое, што беларускія дыппрадстаўніцтвы за мяжой вырашаць праблему экспарту, цяжка.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ пасол Беларусі ў Францыі, Іспаніі і Партугаліі па сумяшчальніцтве Павел Латушка.

«Ёсць такія прыклады, калі ў пасольствы ідуць лісты з інфармацыяй на адной старонцы, у якой значыцца, што на нашых складах знаходзіцца столькі вось штук рухавікоў або столькі штук тэлевізараў, або столькі штук іншых дэталяў.

І гэта проста падаецца ў форме штук і асобнікаў. Калі ласка, прадайце ў вашай краіне», — паведаміў дыпламат.

Паводле яго слоў, разлічваць на тое, што за прадпрыемствы, якіх у краіне тысячы, задачы экспарту вырашыць адзін гандлёвы дарадца ці адзін пасол, цяжка. «Не таму, што мы не хочам працаваць, а проста таму, што 24 гадзіны ў сутках», — зазначыў Латушка.

«Мы сустракаемся з сітуацыяй, калі наша тэхніка на прэзентацыях проста ламаецца. І, вядома ж, які можа быць давер да той прадукцыі, якая на першай жа прэзентацыі можа зламацца?

Калі ключ ад адзінкі нашай тэхнікі не можа адкрыць дзверы. Можаце сабе ўявіць, чалавек купляе «Мерседэс», бярэ ключ і дзверы гэтага «Мерседэса» адкрыць не можа. Вядома, мы не прадаем «Мерседэсы», але ўжо сёння, калі мы кажам пра сельскагаспадарчае машынабудаванне, пакупнік чакае «Мерседэса» на полі», — канстатаваў беларускі дыпламат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?