На сайце баскетбольнага клуба «Цмокі-Мінск», вядомага сваёй падтрымкай беларускамоўных ініцыятыў, выбіраюць імя клубнаму талісману, які крэатыўна і цікава заводзіць гледачоў і баскетбалістаў падчас матчаў.
Прапануецца некалькі кандыдатур-імёнаў: Аляксей, Цмок, Кід, Змрок, Моц, Янка, Смокі, Троша, Васілёк, Рагвалод.
фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by
Дарэчы, сёння «Цмокі» на «Мінск-Арэне» згуляюць у рамках другога кола турніру Еўрачэлендж (4-ы тур) з фінскай «Коткай».
У выпадку перамогі мінчукі выйдуць у чвэрцьфінал турніру.
Пачатак гульні а 19-й. У першым туры «Цмокі» ў гасцях разграмілі фінаў з лікам 100:64.
Цана квіткоў на сённяшні матч: 15 000, 20 000, 25 000, 30 000 рублёў.
У нядзелю, 16 лютага, «Цмокі» ў рамках іншага турніру — Адзіная ліга ВТБ — згуляюць на «Мінск-Арэне» з «Азоўмашам». Пачатак гульні а 13-й.
Еўрачэлендж, 2-і этап, пасля 1-га кола
Урал | 3 | 0 | 6 |
Цмокі | 2 | 1 | 5 |
Котка | 1 | 2 | 4 |
Бакен-Беарс | 0 | 3 | 3 |