Стаўка рэфінансавання ў лютым захаваецца на ўзроўні 23,5% гадавых. Такое рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка Беларусі, паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.
«Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, індэкс спажывецкіх цэн у студзені 2014 года склаў 101,6%. Захаванне наяўнага ўзроўню стаўкі рэфінансавання пацвярджае антыінфляцыйную скіраванасць грашова-крэдытнай палітыкі», — гаворыцца ў паведамленні.
Нацыянальны банк інфармуе, што працягне ў 2014 годзе штомесяц разглядаць пытанне пра ўзровень стаўкі рэфінансавання «з улікам фактычнай і прагнознай дынамікі інфляцыі і макраэканамічнай сітуацыі».
Цяперашняя стаўка рэфінансавання застаецца нязменнай з ліпеня 2013 года.
0
0
0
0
0
0