bigpictureru

bigpictureru

Беларуска Ала Цупер заваявала сёння вечарам, 14 лютага, золата ў лыжнай акрабатыцы (98.01).

Яна прабілася ў першы фінал з апошняга месца (у 12 наймацнейшых), потым у другі фінал (топ-8), у трэцім фінале (чатыры наймацнейшых) стартавала з апошняга 4-га месца, бліскуча скочыла, тады як кітаянка Лі Ніна і Лідзія Ласіла (Аўстралія) у 3-м фінале зваліліся. А Ксю Мінтао (Кітай) няроўна прызямлілася і набрала меней балаў.

Такім чынам у Беларусі на Алімпіядзе абсалютны рэкорд для зімовых Гульняў (тры золаты, адна бронза).

Ала Цупер прыпыняла кар'еру пасля нараджэння дачкі, але вярнулася ў фрыстайл.

Яна не мела намеру ехаць на Алімпіяду, але не было кім замяніць яе, і яна пагадзілася. Ала Цупер удзельнічала ў Алімпіядах 1998 (выступала за Украіну, дзе нарадзілася 5-е месца), 2002 (9-е), 2006 (10-е) і 2010 (8-е месца).

Былая беларуска Асоль Слівец, што цяпер выступае за Расію, не прайшла ў другі фінал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?