Як паведамілі ў Следчым камітэце, крымінальная справа заведзена на 33-гадовую жанчыну, якая жыве ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці.

Адсутнасць дома сына заўважыў яго бацька, калі вярнуўся з працы пасля начной змены. Ён і пайшоў у міліцыю, калі пачаў падазраваць крымінальны характар знікнення дзіця.

Цела хлопчыка знайшлі закапаным на прысядзібным участку.

У забойстве прызналася яго маці. Яна затрыманая.

«Для вызначэння прычыны смерці хлопчыка, а таксама ўсіх абставінаў таго, што адбылося, следствам прызначаны розныя экспертызы», — паведамілі ў Следчым камітэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?