Паводле інфармацыі Onliner.by, загінулая родам з Баранавічаў, вучылася на першым курсе факультэта міжнародных адносін БДУ.

Увечары 14 лютага яна выйшла з дому (па версіі крыніцы onliner.by, дзяўчына збіралася на спатканне), а на наступны дзень яе знайшлі мёртвай. Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску пацвердзілі факт смерці 18-гадовай студэнткі, аднак ад далейшых каментароў адмовіліся, спаслаўшыся на працягласць працэдуры высвятлення прычын смерці.

Інфармацыя аб гібелі дзяўчыны абмяркоўваецца ў студэнцкіх колах, абрастаючы здагадкамі і версіямі. Многія сыходзяцца ў тым, што загінулая была вясёлай і таварыскай. Кажуць, што ўсе супрацоўнікі ВНУ папярэджаны аб невыдаванні інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?