Беларускія біятланісты занялі 11-е месца ў змешанай эстафеце на Алімпіядзе ў СочыМінск, 19 лютага. На XXII зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы 19 лютага зборная Беларусі па біятлоне заняла 11-е месца ў эстафеце 2 па 6 + 2 па 7,5 км. 

Каманда ў складзе Людмілы Калінчык, Анастасіі Дубарэзавай, Уладзіміра Чапеліна і Яўгена Абраменкі пераадолела дыстанцыю за 1 гадзіну 13 хвілін 11,8 секунды без штрафных кругоў, выкарыстаўшы пры стральбе 9 дадатковых патронаў. 

Па рашэнні трэнерскага штаба ў гонцы не ўдзельнічалі Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна, якія рыхтуюцца да жаночай эстафеты, запланаванай на 21 лютага. 

Узнагароды заваявалі Нарвегія (1:09.17,0; 0+2), Чэхія (+32,6; 0+7) і Італія (+58,2; 0+6). Усяго стартавала 16 зборных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?