Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, абрабавалі кватэру на вуліцы Магілёўская, 6, корпус 4, якую здымалі тры чалавекі. Яшчэ 28 студзеня адтуль вынеслі тры ноўтбукі, дзве электрабрытвы, мадэм, камп’ютарную мышку, клавіятуру, мужчынскае кашаміравае паліто, бутэльку віскі, 1500 еўра і 100 даляраў. Рэчы запакавалі ў гаспадарскую сумку.

У жытло злачынцы трапілі праз дзверы: спачатку спрабавалі высвідраваць замок, але затым проста «адціснулі» дзвярную каробку адвёрткай.

Праўда, калі спускаліся, трапілі ў камеру, якую на калідоры ўсталяваў гаспадар адной з кватэр.

Хто пазнаў людзей на відэа, звяртайцеся ў міліцыю на: (017) 222-74-03, (029) 649-31-87, 102.

 

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?