Кітай выступае за прынцып неўмяшання ва ўнутраныя справы краіны і паважае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік КНР пры ААН Лю Цзеі падчас пасяджэння Савета бяспекі, паведамляе «Лігабізнэсінформ».

«Кітай паслядоўна выступае за прынцып неўмяшання ва ўнутраныя справы краіны, паважае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Тое, што адбываецца там мае свае прычыны», — сказаў Лю Цзеі.

Як вядома, да вырашэння канфлікту вакол Украіны ЗША замарозілі любыя перамовы з Расіяй па пытаннях гандлю і інвестыцый. Раней стала вядома аб тым, што з-за сітуацыі вакол Украіны ЗША перапынілі і ваенныя кантакты з Расіяй.

У панядзелак краіны «Вялікай сямёркі» ў сумеснай заяве асудзілі ўварванне Расеі на тэрыторыю Украіны і адмянілі падрыхтоўку да саміту «Вялікай васьмёркі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?