Следчы камітэт раскрыў схему крадзяжу сродкаў ААТ «Белшына», якая функцыянавала пры дапамозе службовых асобаў прадпрыемства і шэрагу зарэгістраваных у Расіі бізнэс-структур.

Агульная сума крадзяжоў, якая выяўлена ў ходзе расследавання, ужо перавысіла 1,5 мільярда рублёў. Пры гэтым ў Следчым камітэце адзначаюць, што такія буйныя крадзяжы сродкаў маштабнага прадпрыемства здзяйсняліся пры непасрэдным удзеле службовых асоб ААТ.

У цяперашні час у расследаванні фігуруе тры расійскія кампаніі, якія мелі дамовы падраду або пастаўкі з ААТ «Белшына» і, атрымаўшы ад яе грошы, не выконвалі свае абавязальніцтвы. Пры гэтым, у якасці прыкрыцця для гэтых кампаніі выкарыстоўваліся беларускія бізнэсмены і беларускія кампаніі. Цікава таксама, што для падману ААТ «Белшына» выкарыстоўваліся назвы расійскіх кампаній, якія добра вядомыя на рынку і маюць устойлівую рэпутацыю.

Іншымі словамі, махляры рэгістравалі ў Расіі кампанію з аналагічнай або падобнай назвай, пасля чаго пачыналі дзейнічаць.

Так, паводле дадзеных Следчага камітэта, дырэктар мінскай кампаніі «АтрПолСнаб» па змове са службовымі асобамі ААТ «Белшына», выкарыстоўваючы рэквізіты зарэгістраванай у Маскве ТАА «Стройполімер», завалодаў грашовымі сродкамі беларускага прадпрыемства на суму больш за 500 мільёнаў рублёў. Гэта ў цэнах 2011 года.

Аналагічным спосабам пры дапамозе рэквізітаў зарэгістраванай у Смаленску ТАА «АнВік» было выкрадзена яшчэ каля 500 мільёнаў рублёў. Яшчэ ў адным эпізодзе фігуруе трэцяя расійская кампанія, з аналагічнай сумай крадзяжу, але пакуль следчыя збіраюць доказы, таму інфармацыя пра яе не выдаецца.

Аднак, калі падвесці рысу пад справай ААТ «Белшына», то ўжо сёння следчыя называюць яе адной з самых знакавых па маштабнасці і па выкарыстанні расійскіх структур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?