Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аддаў загад вайскоўцам, якія прымалі ўдзел у вучэннях Заходняй і Цэнтральнай акругаў, вяртацца ў месцы пастаяннай дыслакацыі. Пра гэта 4 сакавіка паведамляюць расійскія інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова.

Напярэдадні Уладзімір Пуцін асабіста наведаў палігон Кірылаўскі ў Ленінградскай вобласці і разам з міністрам абароны Сяргеем Шайгу назіраў за фінальным этапам вучэнняў.

Аб правядзенні вучэнняў было паведамлена адначасова з захопам расійскім спецназам стратэгічных аб'ектаў на ўкраінскім паўвостраве Крым. Кіеў папярэджваў пра небяспеку ўварвання расійскіх войскаў у кантынентальную частку Украіны і правёў частковую мабілізацыю рэзервістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?