ААТ «Беларуськалій» выключана са складу Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі.

Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 177 ад 28 лютага 2014 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Яшчэ адной пастановай урада, № 178 ад 28 лютага 2014 года, прадстаўнікамі дзяржавы ў органах кіравання «Беларуськалія» прызначаны міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў, намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў. 

ААТ «Беларуськалій» з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце. Паводле даных Міжнароднай асацыяцыі ўгнаенняў, на яго долю прыпадае сёмая частка сусветнага аб'ёму вытворчасці калійных угнаенняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?