Прадстаўнікі самаабвешчанага ўрада Крыму заяўляюць, што ў гэтых рэгіёнах неабходнае правядзенне «рэферэндуму».

У прыватнасці, пра гэта ў інтэрв'ю РІА «Навіны» сказаў «віцэ-спікер Вярхоўнай рады» паўвострава Сяргей Цэкаў.

«…Звяртаюцца і прадстаўнікі органаў мясцовай улады. Яны лічаць, што трэба было б быць разам з Крымам Нікалаеву, Херсону, Адэсе», — сказаў ён.

Адзначым, што ўчора прарасійскія баевікі спрабавалі захапіць адміністрацыю ў Адэсе. Тры сотні чалавек з расійскімі сцягамі штурмавалі аблсавет: білі вокны і распылялі слезацечны газ. Усярэдзіне ў той час праходзіла пазачарговая сесія аблсавета. Дэпутаты заявілі пра тое, што вобласць — неад'емная частка Украіны, а спроба штурму пацярпела паразу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0