Суразмоўца агенцтва дадаў, што Глазьеў, мабыць, выказаў сваю версію як акадэмік, а не як дарадца прэзідэнта.

Глазьеў паведаміў у інтэрв'ю «РІА Навіны», што РФ у выпадку ўвядзення санкцый з боку ЗША будзе вымушаная сыходзіць у іншыя валюты, ствараць сваю разлікова-аплатную сістэму. На яго думку, улады РФ у выпадку замарожвання ЗША рахункаў расійскіх прадпрыемстваў і грамадзян будуць рэкамендаваць усім прадаваць амерыканскія казначэйскія абавязанні. Таксама санкцыі з боку ЗША супраць расійскіх дзяржструктур вымусяць Расію прызнаць немагчымасць вяртання крэдытаў амерыканскім банкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?