Намінанты на ўзнагароду Святланы Навумавай
У намінацыі «журналістыка» перамог журналіст «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук
У намінацыі «палітычная аналітыка» — Іна Рымашэўская
«Надзея» (маладыя палітыкі) — Аксана Самуйлава
«Задума года» — talaka.by
У Мінску 7 сакавіка ў трэці раз была ўручана штогадовая прэмія імя палітолага, выкладчыка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Святланы Навумавай.
Навумава, якая была адной з актывістак кампаніі «Гавары праўду!», памерла 10 сакавіка 2011 года на 56-м годзе жыцця ад хваробы нырак. Прэмія, паводле меркавання яе заснавальнікаў, заклікана стымуляваць дзейнасць палітычных журналістаў і аналітыкаў, а таксама звярнуць увагу на найболей перспектыўных маладых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў у Беларусі.
Сёлета ў намінацыі «журналістыка» перамог журналіст «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук, у намінацыі «палітычная аналітыка» — Іна Рымашэўская, «надзея» (маладыя палітыкі) — Аксана Самуйлава, «задума года» — talaka.by.