Нацыянальны савет па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання заклікаў правайдэраў праграмнай паслугі часова ўстрымацца ад рэтрансляцыі ў сваіх сетках праграм тэлеканалаў «Весткі», «Расія 24», ОРТ і «РТР-Планета» да прывядзення іх праграм у адпаведнасць з патрабаваннямі ўкраінскага заканадаўства.

«Нягледзячы на зварот Савета Нацыянальнай Бяспекі і Абароны Украіны ад 6 сакавіка 2014 № 242/2-5-1 і рашэнне СНБА ад 1 сакавіка 2014 «Аб неадкладных мерах па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», Нацыянальны савет Украіны па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання заклікае правайдэраў праграмнай паслугі часова ўстрымацца ад рэтрансляцыі ў сваіх сетках перадач тэлеканалаў «Весткі», «Расія 24», ОРТ, «РТР Планета» да прывядзення іх праграм у адпаведнасць з патрабаваннямі ўкраінскага заканадаўства. Дзяржава павінна стабілізаваць сітуацыю ва ўсіх рэгіёнах і забяспечыць інтарэсы ўсіх колаў.

Мы просім гледачоў усіх рэгіёнаў ўкраінскай дзяржавы паставіцца з разуменнем да часовага кроку, які працягнецца да ўрэгулявання сітуацыі. Мы спадзяемся на грамадзянскую адказнасць усіх удзельнікаў ўкраінскага медыя-рынку. Мы верым, што сумеснымі намаганнямі гэтага атрымаецца дасягнуць хутка.

Для Украіны прынцыпова важна заставацца дэмакратычнай дзяржавай з адкрытай інфармацыйнай прасторай і плюралізмам СМІ. Перш за ўсё важным з'яўляецца забеспячэнне ўкраінскага заканадаўства і суверэнітэту дзяржавы, а ў далейшым мы зможам не толькі выканаць усе патрабаванні Еўрапейскай канвенцыі аб трансгранічным тэлебачанні, але і ўрэгуляваць сітуацыю з трансляцыяй расійскіх каналаў на тэрыторыі Украіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?