Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка на адмысловай нарадзе. Лукашэнка падкрэсліў, што «Дажынкі» «з’ўляюцца карыснымі». «Там, дзе прайшлі кірмашы, пасля гэтага заставаўся добры след для народа. У гэтым каштоўнасць гэтага фестывалю. Але будзем шчырыя, што ёсць і пэўныя недахопы ў гэтым працэсе ў той форме і ў тым выглядзе, у якім мы гэта праводзілі», - зазначыў Лукашэнка.

Тым не менш, кіраўнік Беларусі ўнёс прапанову, што цяпер найлепшых аграрыяў краіны будуць узнагароджваць у пачатку каляндарнага года ў Палацы незалежнасці, а не на рэспубліканскім фэсце-кірмашы ў верасні.

На базе аграгарадкоў будуць праводзіцца раённыя «Дажынкі». Таксама застануцца абласныя. А вось рэспубліканскіх болей не будзе.

У паведамленні агенцтва БЕЛТА нічога не сказана, ці адбудуцца яшчэ сёлета рэспубліканскія «Дажынкі», месцам правядзення якіх анансаваўся Гарадок.

Першыя рэспубліканскія «Дажынкі» прашлі ў 1996-м у Століне. Пасля гэтага месцам іх правядзення выбіралі яшчэ Шклоў, Масты, Маладзечна, Горкі ды іншыя гарады. Кожны раз да Дажынак райцэнтры атрымлівалі шматмільярдныя інвестыцыі ў інфраструктуру і сацкультбыт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?