Камандзір 204-й брыгады тактычнай авіяцыі ў Бельбеку Юлій Мамчур да гэтага часу знаходзіцца ў палоне. Пра гэта паведаміла яго жонка Ларыса Мамчур у эфіры «Шустэр LIVE».

«На гэты момант ніякіх зменаў няма, Юлій, як і раней, застаецца пад арыштам. Сувязі з ім таксама няма», — паведаміла яна.

22 сакавіка адбыўся штурм авіябазы ў Бельбеку, на тэрыторыю вайсковай часткі прарваліся прадстаўнікі «самаабароны Крыма».

Брама ў частку былі праломлена з дапамогай БТРа. Крыніцы сцвярджаюць, што падчас штурму былі чутныя стрэлы, у штурме было задзейнічана не менш за 6 адзінак БТР-80.

Камандзіра вайсковай часткі Мамчура выкралі расійскія ваенныя.

Пазней стала вядома, што Юлій Мамчур арыштаваны і дастаўлены ў ваенную турму ў Севастопалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?