Беларускаму дыпламату, які прыйшоў на паседжанне працоўнай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранест замест кіраўніка МЗС РБ Уладзіміра Макея, паказалі на дзверы, паведамляе лідэр АГП Анатоль Лябедзька, які прымае ўдзел у мерапрыемстве.

Верагодна, гаворка ідзе аб пасле РБ ў Бельгіі, пастаянным прадстаўніку РБ пры ЕС А.Еўдачэнка.

«Мы не запрашалі пасла», — заўважыў старшыня паседжання дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Сарыюш-Вольскі, які паказаў дыпламату на выхад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?