Першай мадэллю аўтамабіляў, зборку якіх у рамках праекта з беларуска-брытанскім прадпрыемствам «Юнісан» пачне ў Беларусі General Motors, стане Chevrolet або Opel.

Chevrolet, ілюстрацыйнае фота

Chevrolet, ілюстрацыйнае фота

Аб гэтым у сераду ішла размова на сустрэчы ў беларускім урадзе прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча з прэзідэнтам і кіраўніком кампаніі па СНД Расійскай Федэрацыі Эндру Данстанам.

Рамачнае пагадненне аб зборцы мадэлей аўтамабіляў General Motors на вытворчых магутнасцях СП ЗАТ «Юнісан» у Беларусі было падпісана ў чэрвені 2013 года. Сёння гэты праект — адзін з прыярытэтных для Рэспублікі Беларусь. Суправаджае яго група высокага ўзроўню на чале з віцэ-прэм'ерам Пятром Пракаповічам.

Учора паведамлялася, што першая машына сыдзе з канвеера 3 ліпеня.

Закранаючы пытанні пашырэння супрацоўніцтва з General Motors, Міхаіл Мясніковіч прапанаваў кампаніі прыгледзецца да магчымасцей беларускай прамысловасці, якая сёння выпускае даволі канкурэнтаздольныя аўтакампаненты. У цэлым кіраўнік урада бачыць добрыя перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва.

Кампанія General Motors і яе партнёры выпускаюць аўтамабілі ў 30 краінах. Яна з'яўляецца лідарам аўтамабільнага рынку, самага вялікага і хуткарослага ў свеце. General Motors належаць такія брэнды, як Chevrolet, Cadillac, Baojun, Buiсk, GMC, Holden, Isuzu, Jiefang, Opel, Vauxhall і Wuling. У Расіі кампанія прадстаўлена з 1992 года брэндамі Chevrolet, Opel і Cadillac.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?