Мільярдэр Рынат Ахметаў выйшаў да сепаратыстаў у Данецку, паклікаўшы іх весці перамовы з уладай. Пры гэтым ён падкрэсліў, што калі пачнецца штурм будынка Данецкай абладміністрацыі сілавікамі — будзе разам з людзьмі.

Бізнэсмэн заявіў, што будзе прасіць улады гаварыць з пратэстоўцамі гэтак жа, як і пратэстоўцаў — гаварыць з уладай.

«Чаго хочуць людзі? Улада павінна быць у рэгіёнах. Акрамя таго, каб нам не навязвалі, на якой мове гаварыць, у якую царкву хадзіць.

Якая наша задача? Запрасіць уладу і сказаць: ёсць Данбас і яго трэба пачуць. (Першы віцэ-прэм'ер) Ярэма (прыехаў на перамовы ў рэгіён) нешта не так кажа? Давайце запросім (прэм'ера) Яцанюка», — сказаў ён.

Адказваючы на рэпліку аб тым, што людзям няма за каго галасаваць — Ахметаў нагадаў, што «ёсць Партыя рэгіёнаў». «Я сябра Партыі рэгіёнаў. Я быў і застаюся ім», — сказаў ён.

«Я гатовы зрабіць усё і быць з вамі. У мяне працуе 300 тысяч чалавек. Трэба прадаваць прадукцыю. Калі пачнецца штурм — пайду разам з вамі туды. Буду цярпець разам з вамі. Але я хачу звярнуцца да ўрада і папрасіць. У іх штаб. Я буду прасіць, каб штурму не было. Адцягнуць час — гэта таксама перамога. Хто са мной гатовы ехаць, каб мы селі 3-5 чалавек і казалі, каб штурму не было. Хто будзе? Выбірайце і паехалі», - сказаў Ахметаў.

«Давай возьмем 50 пунктаў. І мы ні *** не вырашым. А давайце пункта - а, б, в, г. Трэба рэальна.

Глядзіце, хлопцы. Ці будзеце прасіць то - то - то - ні *** ніхто не дасць. далей што? Ваяваць — не выйсце. Я прапаную па-іншаму. Мы кажам пра тое, каб Данбас пачулі. Трэба гаварыць. Паслухайце мяне, калі заўтра, б**, пральецца кроў — каму стане лепш? Усё, паехалі. Хто едзе? давайце», — сказаў Ахметаў.

Зараз сфармаваная ініцыятыўная група пратэстоўцаў разам з данецкім бізнэсмэнам выехалі ў аблупраўленне міліцыі, дзе працуе аператыўны штаб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?