Па стане на аўторак з тэрыторыі Крыму на мацерыковую частку Украіны перадыслакаваныя 2221 вайсковец і члены іх сем'яў, заяўляе намеснік міністра абароны Пётр Мехед. 

Паводле яго словаў, з іх 229 чалавек з'яўляюцца членамі сем'яў ваеннаслужачых, у тым ліку 67 чалавек — дзеці. 

П.Мехед распавёў, што частка ваеннаслужачых размешчана ў ваенным санаторыі «Куяльнік « ў Пушчы-Вадзіцы, у тым ліку тут размешчаны рэгіянальны медыяцэнтр, які таксама выведзены з Аўтаномнай Рэспублікі Крым. 

Таксама ў іншых месцах падрыхтавана 4080 месцаў для размяшчэння вайскоўцаў, якіх выводзяць з тэрыторыі Крыму.

 

Па словах П.Мехеда, у месцах размяшчэння вайскоўцаў працуюць прадстаўнікі розных службаў, якія дапамагаюць вырашаць ім іх праблемы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?