У сувязі з правядзеннем рэспубліканскага суботніка Мінскі метрапалітэн 12 красавіка ў першай палове дня будзе працаваць паводле раскладу буднага дня, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара ГП «Мінсктранс» Віктар Тозік. 

Паводле яго слоў, наземны транспарт будзе працаваць «ва ўзмоцненым у параўнанні з выхаднымі днямі рэжыме». «На дыспетчарскіх станцыях будзе сфарміраваны дадатковы рэзерв рухомага саставу, які ў выпадку павелічэння пасажырапатоку будзе выходзіць на маршруты», — адзначыў Тозік. 

Маршруты, якія забяспечваюць дастаўку пасажыраў да буйных прадпрыемстваў, будуць працаваць па рэжыме буднага дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?