Аляксандр Лукашэнка лічыць правільным рашэнне аб адраджэнні ў Беларусі вытворчасці слуцкіх паясоў.

Пра гэта ён заявіў сёння, наведваючы прадпрыемства «Слуцкія паясы».

«У мяне амаль камень з душы зняты. Мяне пераканалі, што мы правільна зрабілі, адрадзіўшы гэты прадмет таго часу.

Хоць гэта і нятанна, але гэта таго каштавала. Гэта застанецца ў гісторыі, на стагоддзі», — сказаў ён.

Як адзначылі работнікі музея гісторыі слуцкіх паясоў, духоўнае багацце беларускага народа — гэта самае галоўнае, што неабходна берагчы і перадаваць моладзі.

«Таму аранжавыя рэвалюцыі абыходзяць нас бокам, бо мы гэта робім, — сказаў ён.

— І робім не для таго, каб аранжавых рэвалюцый не было, а для будучыні, для дзяцей, для адраджэння».

Таксама Лукашэнка па выніках наведвання льно-і мясакамбіната ў Слуцку распарадзіўся распачаць крымінальныя справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?