Кандыдат у прэзідэнты Украіны, лідар партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка ініцыюе стварэнне народнага руху супраціву, які гатова ўзначаліць.

«Я вырашыла літаральна з гэтай хвіліны зрабіць усё, што ад мяне залежыць, каб патрымаць народны рух супраціву, які трэба ствараць ва Украіне з людзей, добраахвотна гатовых абараняць зараз краіну», — заявіла Ю. Цімашэнка ў эфіры праграмы «Свабода слова» на тэлеканале ICTV у панядзелак вечарам.

Яна адзначыла, што ў гэты рух павінны ўвайсці вайскоўцы, якія маюць досвед удзелу ў ваенных дзеяннях, былыя спецназаўцы, людзі, якія валодаюць стратэгіяй ваенных дактрын.

Па словах палітыка, ужо з сённяшняга дня пачынае дзейнічаць штаб руху. Кандыдат у прэзідэнты паведаміла, што ў аўторак раніцай яна правядзе пасяджэнне штаба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?