Выпадак адбыўся ў суботу, 19 красавіка. У 14:04 у МНС паступіла паведамленне пра тое, што на паверхні вады ў ачышчальных збудаваннях на 9-м км Чарнігаўскай шашы плавае дзіцячае адзенне.

Калі да месца выкліку прыбылі ратавальнікі, на паверхні вады плавала дзіцячая шапачка. Вадаём знаходзіцца паблізу прадпрыемства, якое гандлюе аўтамабільнымі запчасткамі.

На месцы здарэння знаходзіўся бацька дзіцяці. Паводле папярэдняй версіі, пакуль мужчына набываў запчасткі для аўтамабіля, хлопчык пайшоў да вадаёма.

Не знайшоўшы сына, бацька пайшоў на пошукі, пабачыў яго шапачку на паверхні вады ў ачышчальных збудаваннях, паспрабаваў дастаць самастойна, але было глыбока і выклікаў ратавальнікаў.

Выратавальнік-вадалаз дастаў хлопчыка без прыкмет жыцця.

Ратавальнікі-пажарныя заклікаюць бацькоў абмяркоўваць пытанні бяспекі з дзецьмі, пачынаючы з самага ранняга ўзросту, быць пільнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?