Пастаўкі беларускіх тавараў у Крым у студзені—лютым 2014 года знізіліся ў 127 разоў у параўнанні з аналагічным перыядам 2013-га, сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі.
Тавараабарот Беларусі з Крымам у студзені—лютым 2014 года склаў 5,1 млн. долараў і знізіўся амаль у 30 разоў у параўнанні са студзенем—лютым 2013-га. Пры гэтым беларускі экспарт у Крым склаў 1,14 млн. долараў і паменшыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў 127 разоў (у студзені—лютым 2013-га Беларусь паставіла ў Крым тавараў на суму 145,4 млн. долараў).
Імпарт тавараў з Крыма ў Беларусь у студзені—лютым 2014 года склаў 4,2 млн. долараў і знізіўся ў параўнанні са студзенем—лютым 2013-га на 6,2%.
На думку экспертаў, рэзкае скарачэнне беларускага экспарту ў Крым тлумачыцца нізкай плацежнай дысцыплінай гэтага рэгіёну і, як вынік, высокімі рызыкамі для вядзення бізнесу, якія ў гэтай сувязі склаліся.