Міжнародны гросмайстар ураджэнка Брэста Ганна Шарэвіч змяніла зборную.

З 1 траўня яна выступае за шахматную федэрацыю ЗША, паведамляе газета «Вечерний Брест».

Ганне Шарэвіч 29 гадоў. Яна спрабавала стварыць шахматную школу, але дзяўчыну ў Брэсце не падтрымалі. Шарэвіч некалькі разоў станавілася чэмпіёнкай Беларусі (у 2002, 2005 і 2007 гадах), неаднаразова выступала за нацыянальную зборную на міжнародных спаборніцтвах. У апошнія гады Шарэвіч жыла ў ЗША.

Фота — gazetaby.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?