Супрацоўнік прэс-службы грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Яўген Белавусаў расказаў, што яго арганізацыя не будзе карыстацца георгіеўскімі стужкамі падчас сёлетніх святкаванняў. Па словах функцыянера, «Белая Русь» імі наогул ніколі не карысталася.

«Мы ніколі не раздавалі георгіеўскіх стужак. Заўсёды выкарыстоўвалі чырвона-зялёныя і лагатып «Белая Русь». Таму пра георгіеўскія стужкі вам сказаць нічога не можам».

Учора стала вядома, што выкарыстанне георгіеўскіх стужак не рэкамендуе і БРСМ.

На ініцыяваную з Маскву кампанію па раздачы георгіеўскіх стужак па-новаму сталі глядзець у многіх краінах. Так, улады Украіны вырашылі святкаваць 9 Мая без выкарыстання гвардзейскіх, або георгіеўскіх, стужак. У Казахстане ўлады краіны рэкамендавалі пасольству Расіі ўстрымацца ад раздачы стужак. У Вільні службы таксі загадалі кіроўцам зняць такія стужкі пасля пратэстаў пасажыраў.

Гэта звязана з тым, што гэтыя стужкі сталі выкрыстоўваць для ідэнтыфікацыі сілаў, якія імкнуцца да расколу Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?