Паводле папярэдніх вынікаў першага тура выбараў прэзідэнта Літвы, прэзідэнт Даля Грыбаўскайце лідзіруе з 45,89 % галасоў, паказваюць звесткі з усіх 2004 выбарчых участкаў краіны.

Delfi.lt

Delfi.lt

На другім месцы — кандыдат сацыял -дэмакратаў Зігмантас Бальчыціс з 13,63% галасоў.

Паводле закона, калі ніводны з кандыдатаў у першым туры не атрымаў больш за 50% галасоў, у другі тур выходзяць два кандыдаты, якія набралі больш за ўсё галасоў.

Паводле дадзеных Галоўнай выбарчай камісіі, зусім трохі саступае Бальчыцісу кандыдат Партыі працы Артурас Паўлаўскас з 12,02 % галасоў.

Незалежны кандыдат Нагліс Пуцейкіс набраў 9,33% галасоў, лідар Выбарчай акцыі палякаў Літвы еўрапарламентарый Вальдэмар Тамашэўскі — 8,23 % галасоў, мэр Вільні Артурас Зуокас — 5,22 % галасоў, кандыдат Літоўскага саюза сялян і зялёных мэр горада Ігналіна Броніс Ропе - 4,15 % галасоў.

Грыбаўскайце перамагла ў Каўнасе (61%), Тамашэўскі — у Вісагінасе і Віленскім раёне 52 і 53%).

У выбарчыя спісы ў Літве ў гэтым годзе ўнесена 2,5 млн. чалавек.

На мінулых прэзідэнцкіх выбарах у 2009 годзе Грыбаўскайце была выбрана ў першым туры — яна атрымала 68% галасоў выбаршчыкаў.

Другі тур выбараў прэзідэнта Літвы пройдзе разам з выбарамі ў Еўрапарламент 25 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?