Джон Брэнан у эфіры амерыканскага тэлеканала Fusion пацвердзіў факт сваёй паездкі ў сталіцу Украіны.

ria.ru

ria.ru

Паводле яго слоў, мэтай візіту было ўзаемадзеянне з украінскімі партнёрамі, сябрамі.

«У мяне была магчымасць прагуляцца па вуліцах Кіева, па Майдане і пабачыць там помнікі тым адважным украінцам, якія загінулі ў барацьбе за свабоду свайго народа, — цытуе словы дырэктара ЦРУ РІА «Новости». — Пах падпаленых калісьці барыкад яшчэ адчуваўся ў паветры. Я бачыў усе гэтыя помнікі мужчынам, жанчынам і дзецям, якіх забілі, і гэта быў даволі эмацыйны вопыт для мяне і для людзей, якія там былі. Украінцы заслугоўваюць таго, каб самім вырашаць сваю будучыню, як я ўжо казаў, вольную ад ўмяшання звонку. У гэтым Злучаныя Штаты і спрабуюць дапамагчы. Мы ў ЦРУ можам працаваць з нашымі партнёрамі як на Украіне, так і ў іншых месцах, прадастаўляць ім інфармацыю і сродкі, у якіх яны маюць патрэбу, для таго, каб вярнуць стабільнасць і бяспеку ў краіну. І мы будзем працягваць гэта рабіць».

Раней СМІ паведамлялі, што Джон Брэнан сустракаўся ў Кіеве з прэм'ер-міністрам Украіны, кіраўніцтвам сілавога блока. Адзначалася, што ў Кіеў ён прыляцеў пад іншым прозвішчам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?