Яўка на псеўдарэферэндуме ва ўсходніх абласцях Украіны склала ад 24 да 32%.

Пра гэта паведаміў в.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў на Пагаджальнай радзе.

У прыватнасці, паводле яго слоў, прыкладна 24% грамадзянаў прынялі ўдзел у псеўдаапытанні ў Луганскай вобласці, у Данецкай вобласці такіх людзей было «не больш за 32%».

«Акрамя таго, у шэрагу гарадоў Луганскай вобласці гэты фарс наогул не праводзіўся», — адзначыў ён.

Раней адзін з лідараў данецкіх сепаратыстаў Раман Лягін, які адказвае за падлік галасоў, заявіў, што яўка на так званым «рэферэндуме» ў яго вобласці склала 74,87%. Па словах Лягіна, у Данецкай вобласці 89,07% прагаласавалі за прызнанне самаабвешчанай ДНР, супраць — 10,19 %, 0,74% «бюлетэняў» прызнаныя сапсаванымі.

Луганскія сепаратысты сцвярджаюць, што «самастойнасць» абвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» падтрымалі 94-98% выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?