Нават калі Расійская Федэрацыя забароніць на сваёй тэрыторыі дзейнасць амерыканскай глабальнай навігацыйнай спадарожнікавай сыстэмы GPS, гэта не паўплывае на яе працу ў Беларусі.

Пра гэта сёння заявіў у палаце прадстаўнікоў старшыня дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Сяргей Гурулёў. Ён патлумачыў гэта тым, што карыстальнікі глабальнай навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы GPS у Беларусі могуць прымаць сігналы, якія ідуць са станцый, што змешчаныя на тэрыторыях Украіны і Польшчы.

Заяву пра тое, што Расійская Федэрацыя можа хутка забараніць дзейнасць амерыканскай глабальнай навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы на сваёй тэрыторыі нядаўна зрабіў віцэ-прэм’ер расійскага ўрада Дзмітрый Рагозін. Ён патлумачыў гэта тым, што амерыканцы не хочуць дазваляць дзейнасць на сваёй тэрыторыі аналагічнай расійскай глабальнай навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы ГЛОНАСС.

Сяргей Гурулёў сказаў, што цяпер у свеце існуюць чатыры падобныя сістэмы:

амерыканская, расійская, еўрапейская і кітайская. Беларускі спецыяліст таксама сказаў, што валтузня вакол гэтых сістэмаў, на яго думку, нагадвае гульню мускулаў амерыканцаў і расійцаў і звязаная з падзеямі ва Украіне.

На думку старшыні дзяржкамітэта, цяпер больш сучаснай і дасканалай з'яўляецца амерыканская глабальная навігацыйная спадарожнікавая сістэма, але спадар Гурулёў спадзяецца, што і расійская сыстэма ГЛОНАСС хутка падцягнецца да ўзроўню амерыканскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?