У Оршы вечарам 20 мая дзяўчынка 2008 года нараджэння звалілася ў адкрыты бетонны калодзеж ліўневай каналізацыі глыбінёй чатыры метры. Аб гэтым паведамляе прэс-служба МНС.

Інфармацыя паступіла ад відавочцы ў 20.14. Супрацоўнікі МНС дасталі дзіця пры дапамозе ратавальнай вяроўкі і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Стан дзяўчынкі здавальняючы, бачных траўм няма. Для далейшага абследавання яна накіраваная ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?