Суд Першамайскага раёна Мінска прысудзіў сёння былeую дырэктарку фабрыкі « Слодыч « Таццяну Селіх да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Паводле прысуду экс-дырэктарка пазбаўляецца права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчай дзейнасцю, тэрмінам на 5 гадоў.

Як паведамлялася, дзяржабвінаваўца запатрабаваў сёння падчас спрэчак прызначыць былой дырэктарцы кандытарскай фабрыкі «Слодыч» Таццяне Селіх пакаранне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўлення волі. Пракурор заявіў, што Таццяна Селіх праслухоўвала перамовы супрацоўнікаў праз свой працоўны кампутар, да якога было падключана адпаведнае абсталяванне. На кампутары Селіх захоўваліся аўдыёзапісы размоваў. Акрамя гэтага, пракурор пералічыў доказы віны экс-дырэктаркі «Слодычы», у тым ліку спаслаўся на паказанні сведак. Некалькі разоў ён звярнуў увагу на тое, што дамовы і іншыя дакументы, што тычыліся мадэрнізацыі ўнутранай тэлефоннай сувязі на фабрыцы, падпісваліся заднім чыслом.

Абарона і сама Селіх не прынялі яго аргументы, палічыўшы, што былую дырэктарку трэба апраўдаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?