«Мой асабісты прыклад павінен пераканаць Аляксандра Лукашэнку, што сумленная перамога і падтрымка ўсяго свету — гэта тое, да чаго варта імкнуцца», — заявіў Пётр Парашэнка 26 мая на прэс-канферэнцыі ў Кіеве, адказваючы на пытанне БелаПАН пра перавагі дэмакратычнага шляху змены ўлады.

Паводле слоў Парашэнкі, у яго з Аляксандрам Лукашэнкам «досыць даўнія і добрыя адносіны». «Я лічу, той факт, што мы ў свой час знайшлі кампраміс па пытанні дзяржаўнай мяжы, што мы эфектыўна выйшлі з гандлёва-эканамічнага супрацьстаяння, якое суправаджала ўкраіна-беларускія адносіны доўгі час, паказвае, што мы ўмеем знаходзіць кампрамісы ў складаных сітуацыях», — сказаў палітык, які набраў большасць галасоў выбаршчыкаў на пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне. 

Галоўнай матывацыяй для развіцця дэмакратыі ў Беларусі Парашэнка бачыць удзел краіны ў ініцыятыве Еўрасаюза «Усходняе партнёрства».

«Магу сказаць, што калі б наша рэвалюцыя не перамагла, то праграма «Усходняе партнёрства» была б няўдачай Еўрасаюза, — сказаў Парашэнка. — Перакананы, што пасля перамогі, у тым ліку і пасля маёй перамогі на прэзідэнцкіх выбарах, адкрываюцца зусім новыя перспектывы не толькі перад Украінай. Мы сёння можам гаварыць ужо пра зусім зразумелую і выразную пазіцыю Малдовы, Грузіі, Украіны». 

Парашэнка «абсалютна перакананы» ў тым, што Беларусь павінна скарыстацца ўсімі перавагамі Усходняга партнёрства. 

«ЕС прапануе Беларусі шэраг праграм, якія суправаджаюць Усходняе партнёрства і не супярэчаць знешнепалітычнай пазіцыі Аляксандра Рыгоравіча. — адзначыў Парашэнка. — А тое, што трэба сёння рабіць змены ў бок дэмакратыі, абсалютна відавочна. Мы не губляем надзею супрацоўнічаць з Беларуссю па гэтым кірунку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?