Карыстальнікі сацыяльнай сеткі Facebook настолькі вераць у яе стваральніка Марка Цукерберга, што гатовыя зрабіць яго богам.

Так, на папулярным сайце аб'яў Craigslist была размешчана аб'ява, дзе жыхар Сан-Францыска прапануе свету новую рэлігію. Богам, на думку маладога энтузіяста, у новым вераванні павінен стаць заснавальнік Facebook Марк Цукерберг.

Аўтар ідэі прапануе ўсім жадаючым прыняць яго веру і фінансава дапамагчы новаму праекту. Аднак у тлумачэнні да аб'явы падкрэсліваецца, што праект створаны толькі для «весялосці» і не мае камерцыйных мэтаў

Паводле задумкі, сучасная рэлігія будзе нагадваць грэцкую міфалогію. Таму Цукерберг будзе ў ёй не адзіным богам. Таксама карыстальнік палічыў годнымі кандыдатамі на званне бога Шэрыл Сэндберг — члена савета дырэктараў Facebook і Эшлі Арансан — школьнае каханне Цукерберга.

Амерыканскі праграміст Марк Цукерберг зусім нядаўна, 14 мая, адсвяткаваў сваё 30-годдзе. Можна сказаць, што «зараджэнне новай рэлігіі» стане яму падарункам да юбілею.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?