На першы занятак публічных курсаў па вывучэнні беларускай мовы «Мова нанова» ў Віцебску 25 мая сабралася больш за 60 чалавек.

Курсы праходзілі ў памяшканні культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кола Віцебска «Дзвіна». Адкрылі іх і правялі першы занятак стваральнікі курсаў — мінчане Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка.

У Мінску гэтыя нефармальныя курсы роднай мовы з’явіліся ў студзені 2014 года і хутка набылі папулярнасць. Да Віцебска заняткі ўжо праходзілі ў Бабруйску, Баранавічах, Гародні, Нясвіжы, Берасці, Маладзечне, Магілёве і нават Кракаве.

На першай сустрэчы наведнікі змаглі даведаецца пра спрадвечна беларускую форму ўласнага імя, навучыцца лепш карыстацца сінонімамі, правільна называць усіх сваіх сваякоў і папрактыкавацца ў прыгожым маўленні. На заканчэнне прагучаў запіс голаса Янкі Купалы.

Канцэпцыя курсаў — неакадэмічнае вывучэнне мовы. То бок, уся інфармацыя — лексіка і граматыка — падаецца праверанай і пісьменнай. Але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?