Да пяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці з адтэрміноўкай выканання пакарання на тры гады суд Цэнтральнага раёна Мінска прыгаварыў 31-гадовага мінчаніна, ураджэнца Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці, які прызнаны вінаватым у махлярстве ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК). 

Як паведамілі ў пракуратуры Мінска, злачынства было ўчынена 22 лістапада 2012 года. У аддзяленні аднаго з банкаў у сталіцы мужчына набыў 6.300 еўра, а затым папрасіў касіра памяняць яму грошы на буйнейшыя купюры, што яна і зрабіла. Аднак памылкова выдала кліенту ўжо не 6.300, а 24.500 еўра. Мужчына забраў грошы і пайшоў. 

Асоба кліента была ўстаноўлена, яму тэлефанавалі, прапанавалі вярнуць грошы, аднак зрабіў ён гэта толькі пасля распачынання крымінальнай справы. 

Прыгавор раённага суда быў вынесены 18 сакавіка гэтага года. Абвінавачаны яго абскардзіў. 3 чэрвеня Мінскі гарадскі суд пакінуў прыгавор без змены, і ён набыў моц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?