У Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі паступіў зварот так званай «Луганскай народнай рэспублікі» з просьбай аб прызнанні незалежнасці.

Факт атрымання дакумента пацвердзілі ва ўпраўленні па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб адміністрацыі. Паводле слоў супрацоўніка ўпраўлення, зварот атрыманы і перададзены адрасату. 

Нагадаем, 11 чэрвеня сепаратысты, якія заявілі аб стварэнні «Луганскай Народнай Рэспублікі» (ЛНР), размясцілі на сваім сайце тэксты зваротаў да 15 краін і суб'ектаў з просьбай прызнаць незалежнасці ЛНР. Зварот за подпісам «старшыні Вярхоўнага Савета Луганскай Народнай Рэспублікі» Аляксея Каракіна адрасаваны ў тым ліку Аляксандру Лукашэнку і старшыням абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі Анатолю Рубінаву і Уладзіміру Андрэйчанку. 19 чэрвеня кіраўнік прэс-цэнтра ЛНР Уладзімір Інагародскі паведаміў, што зварот на імя Аляксандра Лукашэнкі адпраўлены кур'ерскай службай FedEx. 

На пытанне, ці ведаюць прадстаўнікі ЛНР аб тым, што Лукашэнка заяўляў пра незаконнасць праведзеных у Луганскай і Данецкай абласцях рэферэндумах аб незалежнасці, Інагародскі адказаў: «Мы лічым, што народ Беларусі — брацкі народ. Думаем, што прэзідэнт Беларусі павінен звярнуць на гэта ўвагу. Можа быць, ён памяняе сваё меркаванне, бо ў нас ідзе фактычна генацыд супраць нашага народа, а мы — славяне. Нам няма да каго звяртацца, акрамя сваіх братоў. Мы ні на каго не нападалі, стаім на сваёй зямлі. Я лічу, што праўда на нашым баку і ён (Лукашэнка) нас падтрымае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?