Ноччу тэрарысты атакавалі блокпост сілавікоў пад Краматорскам, пазіцыі сіл АТА на гары Карачун пад Славянскам, а пад раніцу штурмавалі вайсковую частку ў Арцёмаўск.

Reuters.com

Reuters.com

Пра гэта паведамляе арганізатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук у Facebook.

Паводле яго звестак, загінулі 4 вайскоўцаў, 6 параненыя.

«Ноччу тэрарысты здзейснілі масіраваны штурм блокпаста №1 каля Краматорска. У штурме прымалі ўдзел 8 расійскіх танкаў. Адначасова вёўся мінамётны абстрэл блокпаста», — паведамляе Тымчук.

«У выніку дзеянняў сілавікоў у адказ 1 танк тэрарыстаў знішчаны, 1 танк захоплены», — піша ён.

«Загінулі 4 ваеннаслужачых, 5 параненыя. Баевікамі падбіты 4 нашых БТР і 1 мінамёт. Аб стратах сярод тэрарыстаў няма дадзеных», - паведамляе Тымчук.

Акрамя таго, тэрарысты абстралялі пазіцыі сіл АТА на гары Карачун ля Славянска. Снайперскім агнём паранены адзін вайсковец.

А з 05:10 да 05:50 раніцы ў Арцёмаўску тэрарысты штурмавалі вайсковую частку.

Да 10-й раніцы пятніцы, 27 чэрвеня, па дамоўленасці многіх бакоў быць перамір'е і спыненне агню ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?