Часовая следчая камісія (ЧСК) Вярхоўнай рады Украіны па расследаванні дзеянняў міліцыі і службовых асоб падчас акцый пратэсту на Майдане прыйшла да высновы, што масавы расстрэл мітынгоўцаў здзейсніла злачынная групоўка на чале з былым прэзідэнтам Віктар Януковічам.

Пра гэта паведамляе УНІАН.

Свае высновы і ўсё напрацаваныя матэрыялы ЧСК сёння накіравала ў Генеральную пракуратуру.

Наконт расследавання расстрэлаў дэманстрантаў 18—20 лютага ў Кіеве заяўлена, што «Часовая следчая камісія завяршыла расследаванне гэтых фактаў, і ў панядзелак, 7 ліпеня, пашле усе матэрыялы ў Генпракуратуру».

«Камісія прыйшла да высновы, што кіраўніком гэтай злачыннай арганізацыі з'яўляецца былы прэзідэнт Віктар Януковіч», — гаворыцца ў справаздачы і адзначаецца, што ён як на той час вярхоўны галоўнакамандуючы Узброеных Сіл, якому былі падпарадкаваныя вайсковыя фарміраванні ўнутраных войскаў, не зрабіў ніякіх захадаў, прадугледжаных арт. 106, 107 Канстытуцыі, для спынення супрацьстаяння, што прывяло да шматлікіх ахвяр сярод людзей.

Таксама ў злачынную групу, паводле камісіі, уваходзіл: увесь склад кабінета міністраў, які 22 студзеня 2014 прагаласаваў за супрацьпраўныя пастановы № 12, 13, 14 (на сённяшні дзень адмененыя акруговымі адміністрацыйным судом Кіева); а таксама тагачасныя: міністр унутраных спраў Віталь Захарчанка, камандуючы ўнутранымі войскамі Станіслаў Шуляк, намеснік міністра ўнутраных спраў Віктар Ратушняк, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення (ГУ) МУС у Кіеве Валеры Мазан ды шэраг іншых сілавікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0