Член фракцыі ЛДПР Раман Худзякоў знайшоў парнаграфію ў 100-рублёвай расійскай купюры.

Парламентарый ужо накіраваў ліст старшыні Цэнтрабанка Расіі Эльвіры Набіулінай, нагадаўшы, што ў адпаведнасці з законам аб абароне дзяцей ад шкоднай інфармацыі на купюрах павінна быць маркіроўка «18+».

Худзякоў на фота справа, фота КоммерсантЪ

Худзякоў на фота справа, фота КоммерсантЪ

Раман Худзякоў адзначае, што на 100-рублёвай купюры адлюстраваныя інтымныя часткі цела фігуры Апалона на даху Вялікага тэатра ў Маскве,

таму яна не адказвае патрабаванням закона нумар 436-ФЗ «Аб абароне дзяцей ад шкоднай інфармацыі».

«З улікам таго, што грашовыя знакі такога наміналу часта трапляюць у рукі дзяцей у якасці кішэнных сродкаў, пераканаўча прашу вас аказаць садзейнічанне ў змене дызайну банкноты альбо іншым спосабам прывесці яе выпуск у адпаведнасць з нормамі дзейнага заканадаўства», — напісаў у лісце Худзякоў,

прапанаваўшы замяніць на купюры антычнага бога славутасцямі Севастопаля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?