Менаблвыканкам дазволіў краязнаўчае падарожжа па месцах Слуцкага збройнага чыну 1
Улады дазволілі правядзеньне паездкі на двух аўтобусах у 100 чалавек па маршруце Мінск — Грозаў — Семежава — Чырвоная Слабада (Вызна) — Слуцк — Старыя Дарогі з правядзеннем мемарыяльнах мерапрыемстваў.
20 лістапада Мінскі аблвыканкам задаволіў заяўку савета РГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» (БДТАПГК) на правядзенне 24 лістапада краязнаўчага падарожжа па месцах Слуцкага збройнага чыну. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня савета БДТАПГК Антон Астаповіч.
Паводле яго слоў, улады дазволілі правядзенне паездкі на двух аўтобусах з колькасцю ўдзельнікаў не больш чым 100 чалавек па маршруце Мінск — Грозаў — Семежава — Чырвоная Слабада (Вызна) — Слуцк — Старыя Дарогі з правядзеннем мемарыяльнах мерапрыемстваў.
Арганізатарамі паездкі выступілі БДТАПГК, Партыя БНФ і грамадскі аргкамітэт па ўшанаванні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.