Еўрапейскі Саюз шакаваны абставінамі трагедыі з малазійскім самалётам і кажа пра неабходнасць неадкладнага міжнароднага расследавання.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі Кэтрын Эштан.

«Мы шакаваныя паведамленнямі пра абставіны трагічнай страты рэйса Malaysian Airlines на шляху з Амстэрдама ў Куала-Лумпур на тэрыторыі Украіны і стратамі столькіх жыццяў. Нашы думкі з тымі, чые сваякі і сябры былі на борце «, — сказана ў заяве.

«Абставіны павінны быць высветленыя без затрымак, а міжнароднае расследаванне павінна праліць святло на гэтую трагедыю. Мы заклікаем ўсе бакі ў рэгіёне, дзе адбылося падзенне, забяспечыць поўны доступ да месца, неадкладна ўзяць яго пад ахову, у поўнай меры супрацоўнічаць і абменьвацца ўсёй неабходнай інфармацыяй», — сказала яна.

У сувязі з гэтым Вярхоўны прадстаўнік адзначыла, што «гэта — яшчэ адзін прыклад таго, чаму так тэрмінова неабходна пакласці канец гэтаму канфлікту».

«Не называючы загадзя, што стала прычынай катастрофы, мы заклікаем усе бакі спыніць бессэнсоўную гібель людзей ва Усходняй Украіне, устрымлівацца ад любых эскалацыйных дзеянняў і пагадзіцца на неадкладнае спыненне агню», — заявіла Эштан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?