Дзеці купаюць коней у абмялелай Дзвіне насупраць Сафійскага сабора, Гэта, можа быць, апошні такі год тут. Пасля пабудовы Полацкай ГЭС узровень вады ўздымецца на два метры, і гэтыя пясчаныя пярэспы сыдуць пад ваду, фота Сяргея Гудзіліна
У бліжэйшыя суткі, 31 ліпеня, толькі па захадзе ў асобных раёнах кароткачасовыя залевы, навальніцы. Вецер паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +14.. +20°, максімальная днём +29.. +34°, па паўднёвым усходзе месцамі да +35. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
У наступныя двое сутак захаваецца гарачае надвор'е.
1 жніўня надвор'е будзе фармаваць атмасферны фронт, які павольна перамяшчаецца па тэрыторыі Беларусі.
Па паўночна-заходняй палове кароткачасовыя дажджы, месцамі залевы, пры навальніцах моцны парывісты вецер, днём магчымы град.
Тэмпература паветра ноччу +15.. +21°, днём ад +24° па паўночным захадзе да +35° па паўднёвым усходзе краіны.
2 жніўня толькі ў паўночна-заходніх раёнах месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +14.. +20°, максімальная днём ад +28° па поўначы да +35° па паўднёвым усходзе.