МУС Украіны выклікала на допыт міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу, палітыкаў Уладзіміра Жырыноўскага, Генадзя Зюганава і Сяргея Міронава, а таксама бізнэсоўца Канстанціна Малафеева.

Ведамства накіравала паведамленне пра гэта амбасадару Расеі на Украіне Міхаілу Зурабаву, заявілі ў прэс-службе міністэрства.

Іх падазраюць у стварэнні і фінансаванні незаконных узброеных фармаванняў.

Справа ў дачыненні да Шайгу і Малафеева была адкрыта ў ліпені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0